En

Візіт супрацоўнікаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ у бібліятэкі вышэйшых навучальных устаноў г. Вроцлава

З 30 мая па 03 чэрвеня 2016г. у межах праекта MOST адбыўся першы прафесійны візіт супрацоўнікаў Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў бібліятэкі вышэйшых навучальных устаноў г. Вроцлава (Польшча). Чаму менавіта бібліятэкі г. Вроцлава? За апошняе дзесяцігоддзе пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў Вроцлаве былі ўзведзены некалькі сучасных будынкаў універсітэцкіх бібліятэк, праведзена грунтоўная мадэрнізацыя бібліятэчных працэсаў, распрацоўваліся і ўкараняліся новыя тэхналогіі, набывалася ўнікальнае абсталяванне. Гэта бібліятэкі Вроцлаўскага ўніверсітэта, Вроцлаўскага медыцынскага універсітэта, Вроцлаўскай палітэхнікі і інш. Трэба адзначыць, што зборы каштоўных і рэдкіх кніг Вроцлаўскага ўніверсітэта з’яўляюцца самымі буйнымі ў Еўропе. Бібліятэкай універсітэта назапашаны ўнікальны вопыт арганізацыі захоўвання, рэстаўрацыі і навуковага выкарыстання фонда. 
MOST - проект Европейского Союза по расширению профессиональных контактов между гражданами ЕС и Беларуси. Он позволит 1.500 участникам из Беларуси посетить ЕС. Проект реализуется Институтом им. Гёте в Минске и Британским Советом в Польше.
Падчас візіту бібліятэкары БДУ мелі магчымасць азнаеміцца з арганізацыяй бібіятэчнай прасторы ў сучасных будынках, вопытам польскіх калег па арганізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў. Удзельнікі беларускай дэлегацыі прышлі да высноваў, што нягледзечы на буйное развіцце інфармацыйных тэхналогій, бібліятэкі па ранейшаму займаюць важнае месца ў структуры еурапейскіх універсітэтаў і аказваюць значны ўплыў на агульную карпаратыўную культуру ўніверсітэта.
У выніку перамоў з кіраўніцтвам бібліятэк была дасягнута дамоўленасць наконт удзелу прадстаўнікоў бібліятэк вышэйшых навучальных устаноў Вроцлава ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Менеджмент бібліятэк ВНУ”, якая мае адбыцца 4-6 кастрычніка 2016г. з нагоды 95-ці гадовага юбілею Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.
Выказваем шчырыя словы падзякі дырэктару бібліятэкі Вроцлаўскага ўніверсітэта пані Гражыне Пятровіч і яе намеснікам за цеплы прыем і насычаную прафесійную праграму, а таксама арганізатарам праекта МOST за магчымасць здзяйснення прафесійных і простых чалавечых зносін.