En

Выдавецтва «Галіяфы» на Франкфурцкім кніжным кірмашы

На Франкфурцкім кніжным кірмашы, найбуйнейшай штогадовай кніжнай падзеі свету, выдавецтва «Галіяфы» стала першым беларускім прыватным выдавецтвам, якое прадставіла свае кнігі.
Пры гэтым была выкананая асноўная задача: прадставіць наведвальнікам кірмашу найбольш рэпрэзентатыўную падборку кніг, якая б у сукупнасці фармавала вобраз сучаснай і актуальнай беларускай літаратуры: мастацкай, мемуарнай і г.д.
Акрамя таго, былі праведзены аўтограф-сесіі двух аўтараў, якія таксама прысутнічалі на мерапрыемстве і прадстаўлялі выдавецтва, - Уладзіміра Мароза і Яніны Пінчук.
Быў падрабязна вывучаны вопыт удзелу ў кірмашы замежных калег па выдавецкай справе: арганізацыйныя моманты датычна працы з аўтарскімі правамі, правядзення лекцый, сустрэч, семінараў, падыход да афармлення стэндаў, узаемадзеянне з арганізатарамі кірмашу, афармленне справаздачнасці.
Падчас удзелу вяліся перамовы аб атрыманні аўтарскіх правоў на пераклад некалькіх твораў, а таксама аб аказанні друкарскіх паслуг.
Прадстаўнікі выдавецтва «Галіяфы» наведалі шэраг лекцый і сустрэч, прысвечаных развіццю літаратурнага працэсу і кнігавыданню ў розных краінах і рэгіёнах свету: Еўропе, Паўднёвай Амерыцы і Кітаі.
Былі ўсталяваныя кантакты з шэрагам выдавецтваў з розных краін (Бразілія, Літва, Швецыя, Расія, Партугалія, Іспанія, Германія і г.д.), а таксама з асобамі - прадстаўнікамі замежных выдавецтваў, якія адказваюць за аўтарскія правы.
Таксама былі знойдзены новыя магчымасці па перакладзе новых літаратурных твораў на беларускую мову, а менавіта - праграмы падтрымкі перакладчыкаў, арганізаваныя такімі краінамі, як Швецыя, Аргенціна і Бразілія.
Дасягнуты папярэднія дамоўленасці аб супрацоўніцтве з прадстаўнікамі Грузіі.