проект Европейского Союза по расширению профессиональных контактов между гражданами Беларуси и ЕС
Рус Eng

Даследчая паездка прафесара БДУ ў Лондан

Дзякуючы праекту Еўрапейскага саюза "MOST" прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта У.Е.Снапкоўскі ажыццявіў даследчую паездку ў Лондан з 7 лютага па 4 сакавіка 2018 г. Прамаючым бокам з'яўлялася Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны. Праф. У.Е.Снапкоўскі працаваў у Архіве і Бібліятэцы гэтай вядомай беларускай установы, збіраючы дакументы і матэрыялы па гісторыі беларуска-англійскіх адносін у ХХ ст., у тым ліку палітыцы Вялікабрытаніі адносна Беларусі, дзейнасці беларускай эміграцыі ў Вялікабрытаніі.
MOST - проект Европейского Союза по расширению профессиональных контактов между гражданами ЕС и Беларуси. Он позволит 1.500 участникам из Беларуси посетить ЕС. Проект реализуется Институтом им. Гёте в Минске и Британским Советом в Польше.
Другая частка паездкі была праведзена ў Нацыянальным архіве Вялікабрытаніі, дзе даследчыкам выяўлена значная колькасць архіўных крыніц аб палітыцы Вялікабрытаніі і яе дамініёнаў адносна членства савецкіх саюзных рэспублік у праектуемай міжнароднай арганізаці (будучай ААН) (1944 1945 гг.), дзейнасці ЮНРРА (Адміністарцыі Аб’яднаных Нацый па аднаўленні і дапамозе) ў Беларусі і Украіне ў 1945-1947 гг. Праф. У.Е.Снапкоўскі выступіў з лекцыяй аб сучасных праблемах знешняй палітыкі Беларусі перад прадстаўнікамі беларускіх арганізацый Вялікабрытаніі, перадаў для Скарынаўскай бібліятэкі шэраг сваіх кніг, сустрэўся з актывам беларускай дыяспары, абмеркаваў планы развіцця далейшага супрацоўніцтва паміж факультэтам міжнародных адносін БДУ і Лонданскім гарадскім універсітэтам.