En

Сярэднявечны фестываль на Готландзе

„У даўнія часы самы буйны востраў Швецыі Готланд маніў да сябе купцоў, майстроў і піратаў, сваім досыць актыўным жыццем. Прывабіў ен і нас, майстроў-керамістаў з Беларусі, толькі ўжо сваім сярэднявечным фестывалем. Штогод гэты фестываль праходзіць у сталіцы Готланда — горадзе Візбю. Горадзе казцы, горадзе гісторыі, горадзе дэкарацыі: каменная кладка, брукаваныя вуліцы, чырвоная чарапіца на дахах, драўляныя аканіцы. Нам, як прадстаўнікам культуры, было вельмі цікава, як праходзяць сярэднявечныя фестывалі, якіх багата і ў нас, за мяжой. І вось, дзякуючы праекту "MOST", наша мара сбылася. Шчыра, мы былі ў захапленні. Было такое ўражанне, што мы не ў 21 стагоддзі, а нейкім чынам тэлепартаваліся ў сярэднявечча. Амаль усе, ад старога да малога, былі ў адпаведных строях, гучала сярэднявечная музыка, то тут, то там чуліся заклікі на ту ці іншую забаву. Нас цікавіла пытанне, ў чым паспяховасць гэтага фестывалю, чаму сюды штогод з'язжаюцца столькі людзей?Нам падаецца , што арганізатарам удалося стварыць такую атмасферу, што кожны госць удзельнік свята. Асобна трэба сказаць і пра ярмарачны кірмаш. Тут арганізатары таксама ўсе прадумалі да дробязі. Кожнаму майстру было прапанавана месца, аздобленнае ў сярэднявечнай стылістыцы. Мы пазнаеміліся з многімі майстрамі з розных куткоў свету. Паглядзелі і павучыліся , як варта прэзентаваць сябе і сваю творчасць. Але і мы былі цікавы іншым майстрам. Перш за ўсе іх зацікавілі музычныя інструменты акарыны, а таксама старажытныя тэхналогіі, якімі мы карыстаемся пры апрацоўцы керамікі. Карацей, паездка атрымалася вельмі пленнай. І вельмі карыснай для нашага самаразвіцця. Былі наладжаны кантакты з майстрамі Швецыі, Літвы, Польшы. Дзякуй за магчымасць ажыцявіць гэта падарожжа праекту "MOST" Цімафей Акудовіч, Юлія Дашкова, Іван Дашкоў