En

Юрыдычныя факультэты Беларусі наводзяць МАСТы з калегамі з Сіцыліі

4-9 лістапада 2019 г. намеснік дэкана юрыдычнага факультэта па навуцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы к.ю.н., дацэнт Вартанян Авак Міхайлавіч, дацэнт кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта к.ю.н., дацэнт Ландо Дар’я Дзмітрыеўна, дацэнт кафедры экалагічнага і аграрнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта к.ю.н., дацэнт Мароз Алег Васільевіч, дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта к.ю.н., дацэнт Самарын Вадзім Ігаравіч і дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы к.ю.н., дацэнт Траццякоў Рыгор Міхайлавіч наведалі юрыдычны факультэт Свабоднага даследчага ўніверсітэта св. Марыі Ассунты (LUMSA) г. Палерма (Італія). LUMSA (Libera Università degli Studi Maria Ss. Assunta di Roma) з’яўляецца публічным недзяржаўным італьянскім універсітэтам, адукацыя ў якім будуецца на каталіцкіх прынцыпах. Гэта другі са старэйшых рымскіх універсітэтаў, заснаваны ў 1939 годзе. Кваліфікація LUMSA эквівалентна кваліфікацыі дзяржаўных універсітэтаў. Навучанне ажыццяўляецца ў кампусах у Рыме і Палерма. Мэтамі візіту ў LUMSA былі развіццё навукова-педагагічных сувязей з навуковымі супрацоўнікамі азначанага ўніверсітэта і ўдзел у канферэнцыі «Effettività della tutela e rapporti civili patrimoniali» («Эфектыўнасць абароны грамадзянскіх маёмасных адносін»). Візіт распачаўся 05 лістапада 2019 г. сустрэчай з кіраўніцтвам юрыдычнага факультэта LUMSA у г. Палерма (дэкан прафесар Gabriele Carapezza Figlia). Пасля азнаямлення калег з прэзентацыямі пра Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы была арганізавана экскурсія па кампусу. Падчас сустрэчы з міжнародным каардынатарам спецыяльнасці “Права” прафесарам Marco Evola, прафесарам Antonino Pulvirenti, дацэнтамі Zelia Dionisio і Roberta Rizzuto абмеркаваны перспектывы развіцця акадэмічнага і навуковага супрацоўніцтва. Італьянскія калегі запрошаны да ўдзелу ў сумесных навуковых праектах, канферэнцыях і публікацыях. Наступны дзень быў прысвечаны знаёмству з праектамі Еўрапейскага Саюза, у якіх могуць браць удзел установы адукацыі і грамадзяне Рэспублікі Беларусь. З кіраўніком офіса праграмы Erasmus у Палерма Dr. José Morana абмеркаваны асобныя дэталі праектнай заяўкі ў рамках праграмы Эразмус+ КН1 з асэнсаваннем леташніх заўваг. Знойдзена паразуменне аб падачы паўторнай сумеснай заяўкі ў рамках новага конкурсу Эразмус+ КН1. На працягу года бакі абмяркуюць мэтанакіраванасць магчымага праекту ў рамках Эразмус+ КН2, каб выкарыстоўваць ужо новыя магчымасці развіцця беларускай юрыдычнай адукацыі ў рамках новага Эразмус+, які стартуе з 2020 г. Знаёмства з Сіцыліяй не абмежавалася навукай. Пасля афіцыйнай сустрэчы ўдзельнікі наведалі Этну – найбольш высокі дзеючы стратавулкан у Еўропе, размешчаны на ўсходнім узбярэжжы Сіцыліі, недалёка ад гарадоў Месіна і Катанія. Падчас візіту ў бібліятэку LUMSA 07 лістапада 2019 г. міжнародны каардынатар спецыяльнасці «Права» прафесар Marco Evola распавёў пра тэхнічныя магчымасці ўніверсітэта, стаўленне студэнтаў да падрыхтоўкі да заняткаў, культуру ўзаемадзеяння выкладчыкаў і студэнтаў. Першы дзень канферэнцыі «Effettività della tutela e rapporti civili patrimoniali» («Эфектыўнасць абароны грамадзянскіх маёмасных адносін») распачаўся з прэзентацыі кнігі Giovanni Perlingieri і Giovanni Zarra «Ordine pubblico interno e internazionale tra caso concreto e sistema ordinamentale» («Унутраны і міжнародны грамадскі парадак паміж канкрэтным выпадкам і прававой сістэмай»). Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у дыскусіі пра месца міжнароднага права ў фарміраванні нацыянальных прававых сісітэм. 08 лістапада 2019 г. быў прысвечаны абмеркаванню дакладаў. Беларуская дэлегацыя падзялілася досведам па абароне правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці шляхам стварэння спецыялізаванай калегіі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і абароне грамадзянскіх маёмасных правоў у рамках крымінальнага судаводства (грамадзянскі іск у Дэлегацыя дзвюх вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі спадзяецца, што атрыманыя прафесійныя кантакты дазволяць адкрыць новае акно магчымасцей для студэнтаў і навукоўцаў нашай краіны для кантактаў з італьянскімі калегамі. Візіт адбыўся дзякуючы фінансаванню Еўрапейскім Саюзам праекта MOST (праект Еўрапейскага Саюза па наладжванню кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі і краін Еўрапейскага Саюза).