En

Супрацоўнікі дабрачыннага таварыства "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі наведалі Чэхію

Супрацоўнікі дабрачыннага таварыства "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі наведалі Чэхію

Дзякуючы фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы праграмы MOST, супрацоўнікі Дабрачыннага таварыства "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі наведалі Чэхію. Паездка насіла адукацыйны характар, і за час знаходжання ў Чэхіі прадстаўнікі Беларусі пазнаёміліся з сацыяльнай работай, праектнай і валанцёрскай дзейнасцю, пазнаёміліся з прынцыпамі працы, што рэалізуюцца дабрачыннай арганізацыяй "Карытас" (Чэхія). За тыдзень візіту мы наведалі шмат праектаў. Мы наведалі дом Св. Францішка, дзе людзям з інваліднасцю, якія пакутуюць на псіхафізічныя захворванні, аказваюць кругласутачнае медыцынскае назіранне і дагляд. Мы пазнаёміліся з работай двух Цэнтраў сацыяльных паслуг для бяздомных і двух дамоў- інтэрнатоў састарэлых для людзей з дэменцыяй. Мы наведалі дзьве ўстановы для маці і дзіцяці, якія пацярпелі ад гвалту, а таксама пабывалі ў цэнтры для выпускнікоў з дзіцячых дамоў, мэта якога навучыць маладых людзей самастойнасці. Паколькі на Беларусі мы практыкуям дапамогу хворым, што жывуць асобна, у сваіх квартэрах, нам было вельмі цікава наведаць падобныя ўстановы ў Чэхіі. За час знаходжання атрымалася ўсталяваць новыя кантакты з чэшскімі спецыялістамі, з'явіліся ідэі для новых праектаў і ініцыятыў.