проект Европейского Союза по расширению профессиональных контактов между гражданами Беларуси и ЕС
Рус Eng

VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
Дзякуючы Праграме мабільнасці для мэтанакіраваных міжасабовых кантактаў “MOST” старшы навуковы супрацоўнік аддзела ўзаемасувязей літаратур Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі А. В. Вальчук прыняла ўдзел у VII Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбыўся 15–17 верасня 2017 г. у горадзе Варшаве (Рэспубліка Польшча). У гэтым годзе форум сабраў каля 600 даследчыкаў, што прадстаўлялі не толькі краіны ўсходнеславянскага рэгіёна, але і Еўрапейскага Саюза, а таксма ЗША. 
MOST - проект Европейского Союза по расширению профессиональных контактов между гражданами ЕС и Беларуси. Он позволит 1.500 участникам из Беларуси посетить ЕС. Проект реализуется Институтом им. Гёте в Минске и Британским Советом в Польше.
Удзел у працы Кангрэса дазволіў як выступіць з дакладам, заслухаць іншых выступоўцаў, так і правесці дыскусіі ў нефармальным фармаце. Акрамя таго, былі наладжаныя сувязі з калегамі з Варшаўскага ўніверсітэта.
Варта адзначыць, што, дзякуючы спрыянню Праграмы “MOST”, была атрымана выдатная магчымасць пазнаёміцца з сучаснымі метадалагічнымі падыходамі ў літаратуразнаўстве. Гэты досвед стане асновай для ажыццяўлення даследаванняў у галіне кампаратывістыкі.

Алена Вальчук